Першая палатка (мемарыяльны комплекс)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мемарыяльны комплекс «Першая палатка» — мемарыяльны комплекс у Наваполацку. Знаходзіцца на вуліцы Маладзёжнай, дзе ў 1958 годзе паставілі палаткі першыя будаўнікі Полацкага нафтаперапрацоўчага завода, будаўніцтва якога паклала пачатак узнікнення горада.

Хуткія факты Мемарыяльны комплекс «Першая палатка», Краіна ...
Remove ads

Апісанне

У 1965 годзе ў гонар першапраходцаў узведзены помнік «Першая палатка». У комплекс уваходзіць стэла з надпісамі: «На гэтым месцы стаяла першая палатка будаўнікоў горада і прамысловага вузла» і «Слава будаўнікам Наваполацка» і скульптурная група з трох рабочых, якія ўзяліся за рукі, адна з іх дзяўчына. Побач знаходзіцца палатка, якая дала назву помніку.

На падпорнай сценцы комплексу ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі заслужанаму будаўніку рэспублікі, ганароваму грамадзяніну Наваполацка Мікалаю Цімафеевічу Архіпцу, ганаровым гараджанам Мікалаю Леанідавічу Генаву, Пятру Міхайлавічу Пілатовічу[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads