Полацк — геаграфічны цэнтр Еўропы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Полацк — геаграфічны цэнтр Еўропыmap
Remove ads

«Полацк — геаграфічны цэнтр Еўропы» — помнік у Полацку. Знаходзіцца ў скверы на праспекце Францыска Скарыны.

Хуткія факты Помнік «Полацк — геаграфічны цэнтр Еўропы», Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Помнік «Полацк — геаграфічны цэнтр Еўропы» быў урачыста прэзентаваны жыхарам і гасцям горада 31 мая 2008 года ў рамках святкавання Дня горада. Аўтарамі памятнага знака з’яўляюцца архітэктар Іван Баравік і скульптар Аляксандр Прохараў.

Апісанне помніка

У падмурку скульптурнай кампазіцыі знаходзіцца ружа вятроў з пазначэннем бакоў свету. На наступным узроўні паказана Паўночнае паўшар’е зямлі. Тут разгорнута карта Еўропы, з вызначэннем яе цэнтра. Сімвалічныя дугі-мерыдыяны ўпрыгожаны гербавай адзнакай Полацка — трохмачтавым караблікам, які пераадолеў нямала перашкод на шляху «з варагаў у грэкі». Надпіс «Геаграфічны цэнтр Еўропы» перакладзены на пяць моў: з поўначы — надпіс на шведскай мове, з усходу — на рускай, з поўдня — на грэчаскай, з захаду — на англійскай і па крузе — на беларускай. Акрамя таго, на спецыяльных таблічках пазначаны каардынаты крайніх кропак Еўропы і яе цэнтра[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads