Поль Бебей
камерунскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Поль Ралан Бебей Кінге (фр.: Paul Rolland Bebey Kingué, нар. 9 лістапада 1986, Дуала, Камерун) — камерунскі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Прафесійную кар’еру пачаў у клубах роднага горада Дуала. Улетку 2009 года адправіўся ў турэцкі клуб «Газіянтэп Бююкшэхір Беледыеспор», але ўжо праз два месяцы вярнуўся ў Камерун. У 2012 годзе гуляў за бельгійскі клуб «Блейд-Гом», пасля на працягу двух гадоў выступаў у Таджыкістане за «Хайр», з якім станавіўся бронзавым і срэбраным прызёрам мясцовага чэмпіянату.
Са студзеня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане», з якім у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт[2]. Здолеў замацавацца ў аснове гродзенцаў. У ліпені-жніўні 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.
Па заканчэнні сезона 2015 мусіў вярнуцца з арэнды ў «Хайр», але «Нёман» меў намер пакінуць іграка ў сябе. У сакавіку 2016 года клубы здолелі дамовіцца, але Поль не меў магчымасці прыляцець з Камеруна ў Гродна з-за адсутнасці сродкаў[3]. 29 сакавіка, усё ж такі прыбыўшы ў Гродна, падпісаў новы кантракт з «Нёманам»[4]. У сезоне 2016 заставаўся іграком асновы, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы.
У лютым 2017 года зноў прыбыў у Гродна пасля зімняга перапынку і падпісаў новы двухгадовы кантракт[5]. У сезоне 2017 замацаваўся на пазіцыі правага абаронцы гродзенцаў, заставаўся ім і ў сезоне 2018. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі[6].
У пачатку 2020 года апынуўся па-за складам «Нёмана», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў лютым 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У складзе алімпійскай зборнай Камеруна выступаў у 2008 годзе на Алімпійскіх гульнях у Пекіне, правёў 3 матчы.
16 кастрычніка 2012 года згуляў за нацыянальную зборную Камеруна ў таварыскім матчы супраць Калумбіі.
Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads