Прыродазнаўчы ўніверсітэт ва Уроцлаве
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прыродазнаўчы ўніверсітэт ва Уроцлаве (польск.: Uniwersytet Przyrodniczy wе Wrocławiu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ва Уроцлаве.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Утвораны як самастойная вышэйшая навучальная ўстанова ў 1951 годзе як Вышэйшая сельскагаспадарчая школа, у 1972-2006 гадах функцыянаваў як сельскагаспадарчая акадэмія.
Сёння гэта адзін з лепшых спецыялізаваных універсітэтаў у Польшчы, займае другое месца ў краіне па колькасці атрыманых патэнтаў. У рэйтынгу польскіх дзяржаўных універсітэтаў, які праводзіцца штогод выданнямі "Рэч Паспалітая" і "Перспектыва", універсітэт знаходзіцца на другім месцы ў групе прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых ВНУ.
Remove ads
Факультэты
- Біялогіі і жывёлагадоўлі
- Інжынерыі навакольнага асяроддзя і геадэзіі
- Ветэрынарнай медыцыны
- Біятэхналогій і навук аб харчаванні
- Прыродазнаўча-тэхналагічны
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads