Пётр Васільевіч Юхнавец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Васільевіч Юхнавец (1890, Гарадзёнка, Барысаўскі павет, Расійская імперыя — 16 чэрвеня 1960) — удзельнік Грамадзянскай вайны і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі[1].
Remove ads
Біяграфія
Удзельнік Першай сусветнай вайны[1].
З 1918 года ў Чырвонай Арміі, камандзір аддзялення разведчыкаў. Вызначыўся ў баях з бандай Лазнюка на Палессі ў лютым 1919 і ў баях з польскімі войскамі Польшчы за мястэчка Камень Лепельскага павета ў верасні 1919 года[1].
З 1930 арганізатар і старшыня калгаса на радзіме[1].
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны падпольшчык, з 1943 камісар коннай групы партызанскай брыгады «Жалязняк» Мінскай вобласці[1].
Пасля вайны старшыня, брыгадзір калгаса[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Зноскі
- Юхновец Пётр Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 714. — 737 с.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads