Піліп Паўлавіч Гаспадароў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Піліп Паўлавіч Гаспадароў (1865—1938) — беларускі і рускі казачнік[1][2][3].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1865 годзе ў Беларусі ў вёсцы Забаб’е Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Ужо тады ён пераняў шэраг беларускіх казак ад свайго хроснага бацькі К. К. Шаўцова.
Займаўся сялянскай працай, з дзяцінства ведаў кавальскую справу[1].
У 1903 годзе прыняў удзел у паўстанні сялян супраць уладаў[1], пасля падаўлення якога быў асуджаны на ссылку ў Аланецкую губерню, у в. Шую Петразаводскага павета .
У 1907 годзе пераехаў у Петразаводск, паступіў на Аляксандраўскі завод у кавальска-прэсавы цэх[1].
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі валодаў невялікай кузняй на беразе ракі Няглінкі , займаўся саматужнай вытворчасцю, падкоўваў коней для РСЧА.
Меў свой дом на вуліцы Малая Слабадская (не захаваўся)[4].
З 1922 года працаваў кавалём і возчыкам у арцелі «Чырвоны транспартнік».
У 1934 годзе выйшаў на пенсію па інваліднасці, працаваў вартаўніком на слюдзяной фабрыцы імя 8 Сакавіка .
Сярод гараджан быў вядомы фізічнай сілай. Мог падняць тэлеграфны слуп, аднойчы ў час прадстаўлення прафесійнага змагара выйшаў па яго запрашэнні на паядынак і перамог яго. Яго казкі карысталіся папулярнасцю ў працоўных Аляксандраўскага завода.
Першыя запісы казак Гаспадарова ў 1937 годзе[1] былі зроблены ленінградскім даследчыкам фальклору М. У. Новікавым[5]. У 1941 годзе ім быў выдаў буйны зборнік «Казкі Піліпа Паўлавіча Гаспадарова».
Гаспадароў выступаў са сваімі казкамі перад выкладчыкамі і студэнтамі на філалагічным факультэце Ленінградскага дзяржуніверсітэта. Яго творы публікаваліся ў карэльскіх газетах і часопісах[6].
Магіла Гаспадарова знаходзіцца на Зарэцкіх могілках у Петразаводску. Сучасны помнік па праекце мастака М. П. Трышкова ўсталяваны ў 1980-х гадах.[7]
Жыццю і творчасці П. П. Гаспадарова прысвечана кніга пісьменніка В. І. Пулькіна «Пярун-трава» (1985).
Remove ads
Творчасць
Традыцыйная ў беларускім казачным эпасе антышляхецкая накіраванасць атрымала ў многіх казках Гаспадарова глыбокае развіццё пад уплывам Рэвалюцыі 1905-07 гадоў[1].
Усяго ад яго запісана 106 казак[1], у асноўным чароўных. У савецкі час Гаспадароў напісаў і некалькі сучасных казак на тэму савецкага побыту і разняволення жанчын «Як Мар’я з Іванам зраўняліся», «Як рабочы і мужык праўду шукалі», «Чырвоныя арляняты».
Казка «Салдацкія сны», пачутая Гаспадаровым у роднай вёсцы ад К. К. Шаўцова, лічыцца шэдэўрам мастацкай народнай творчасці[1].
Remove ads
Зноскі
- Господарёв Филипп Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 167. — 737 с.
- Онегина, Н. Ф. Господарёв Филипп Павлович / Н. Ф. Онегина // Карелия : энциклопедия. В 3 т. Т. 1. А-Й. — Петрозаводск, 2007. — С. 265
- Онегина, Н. Ф. Дом, в котором жил сказочник Ф. П. Господарев / Н. Ф. Онегина // Материалы свода памятников истории и культуры РСФСР : памятники культуры : Карельская АССР. — М., 1977. — С. 89-91.
- Пулькин В. К 300-летию Петрозаводска(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2020. Праверана 19 сакавіка 2019.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads