Пітэр Фердынанд Друкер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пітэр Фердынанд Друкер (ням.: Peter Ferdinand Drucker; 19 лістапада 1909, Вена — 11 лістапада 2005) — амерыканскі вучоны аўстрыйскага паходжання; эканаміст, публіцыст, педагог, адзін з самых уплывовых тэарэтыкаў менеджменту XX стагоддзя.
Пітэр Друкер нарадзіўся ў Вене 19 лістапада 1909. Вырас у Вене, у 1920-х пераехаў у Германію, вучыўся ў Гамбургу, затым у Франкфурце.
У 1937 годзе збег ад нацысцкага рэжыму ў ЗША. У 1943 годзе стаў грамадзянінам ЗША. Выкладаў менеджмент ва Універсітэце Нью-Ёрка з 1950 па 1971 год. У 1971 па 2005 год быў прафесарам Сацыяльнай навукі і менеджменту ў Універсітэце Клермонта. Пачынаючы з 1939 года напісаў 39 кніг, а таксама сотні артыкулаў у The Wall Street Journal і Harvard Business Review. Працягваў прафесійную дзейнасць да самай смерці.
Сфармаваў тэорыю аб глабальным рынку. Аўтар канцэпцыі «інфармацыйнага работніка».
Remove ads
Зноскі
- Peter F. Drucker // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Peter Ferdinand Drucker // Babelio — 2007.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118527568 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads