Рыгор Атабальдавіч Глазер

расійскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыгор Атабальдавіч Глазер (1842 — ?) — інжынер-архітэктар[1].

Хуткія факты Рыгор Атабальдавіч Глазер, Дата нараджэння ...

Біяграфія

Сям’я і дзяцінства

Нарадзіўся ў 1842 годзе ў сям’і абрусеўшых немцаў інжынера-палкоўніка Атабальда Андрэевіча Глазера, начальніка Жытомірскай тэлеграфнай акругі, і яго жонкі Надзеі Рыгораўны, народжанай Зомер[2]. Меў прынамсі двух братоў, Мікалая і Аляксандра, і дзвюх сясцёр. Мужам сястры Лізаветы быў інжынер шляхоў зносін Сяргей Канстанцінавіч Лямін. Сястра Алена разам з мужам Аляксандрам Максімавічам Кірыенка-Валошыным сталі бацькамі паэта Максімільяна Валошына[1].

Прафесійная дзейнасць

Пасля заканчэння курса ў Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы з чынам калежскага сакратара ў 1863 годзе, вызначыўся на службу архітэктарскім памочнікам у будаўнічае аддзяленне валынскага губернскага праўлення, дзе праслужыў да 1870 года і выйшаў у адстаўку[1].

Праз шэсць гадоў паступіў зноў на службу малодшым архітэктарам ліфляндскага губернскага праўлення[1]. У наступным годзе прызначаны малодшым інжынерам у Калугу. Адсюль перавёўся ў Арол малодшым архітэктарам, але ў 1881 годзе па хваробе звольнены ў адстаўку[1].

У 1894[3]-99 гадах згаданы малодшым архітэктарам мінскага губернскага будаўнічага аддзялення.

Юбілейны зборнік звестак аб дзейнасці былых выхаванцаў Інстытута грамадзянскіх інжынераў (Будаўнічага вучылішча) кажа, што Р. Глазер памёр каля 1881 года, але гэтыя звесткі не пацверджваюцца іншымі крыніцамі. Р. Глазер пражыў яшчэ амаль 10 гадоў і памёр каля 1900 года[4].

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads