Рэйчэл Мак-Адамс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэйчэл Энн Мак-Адамс (англ.: Rachel Anne McAdams; нар. 17 лістапада 1978, Лондан, Антарыа, Канада) — канадская кінаактрыса. У 2002 годзе сыграла ў фільме «Ідэальны пірог», за ролю ў якім была намінаваная на ўзнагароду Genie Award (найпрэстыжейшая канадская кінапрэмія). Першай яе значнай роляй была роля ў фільме «Кепскія дзяўчынкі» (2004), дзе яна выканала ролю Рэджыны Джордж. Затым яна знялася ў фільме паводле аднайменнага рамана Нікаласа Спаркса «Дзённік памяці» (2004) і ў камедыі «Няпрошаныя госці» (2005). У 2009 годзе яна сыграла Ірэн Адлер у фільме Гая Рычы «Шэрлак Холмс». У 2010 годзе выйшла камедыя «Добрай раніцы» з Рэйчэл Мак-Адамс у галоўнай ролі.
Remove ads
Зноскі
- Casey N. S. Rachel McAdams // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Rachel McAdams // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads