Рэлігія ў Славакіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэлігія ў Славакіі
Remove ads

Славацкая канстытуцыя гарантуе свабоду веравызнання.

Thumb
Драўляная царква ў Новай Полянцы.

Асноўнай рэлігіяй у Славакіі з'яўляецца хрысціянства.

Большасць грамадзян Славакіі (62%) вызнаюць каталіцтва лацінскай традыцыі. Краіна падзелена на 8 дыяцэзій, у тым ліку 3 архідыяцэзіі.

Другая па велічыні група — пратэстанты (8.2%)[1], таксама ёсць грэка-каталікі (3,8%)[1] і праваслаўныя (0,9%). Праваслаўе распаўсюджана сярод русінаў і іх нашчадкаў на паўночным усходзе краіны[2].

Каля 2300 застаўшыхся яўрэяў спавядаюць іўдаізм, у той час як даваеннае яўрэйскае насельніцтва Славакіі складала прыкладна 120 000[3].

Да іншых рэлігій, якія распаўсюджаны ў Славакіі, адносяцца Вера Бахаі, індуізм і іслам.

13,4% насельніцтва краіны з'яўляецца атэістамі[1].

Да астатніх канфесій адносяцца каля 2,5% насельніцтва краіны[1]. 10,6% складаюць людзі, якія не вызначыліся з канфесійнай прыналежнасцю альбо адмовіліся паведамляць пра свой рэлігійны светапогляд.

Дынаміка росту рэлігійных канфесій у Славакіі на працягу апошняга стагоддзя

Больш інфармацыі Веравызнанне, Перапіс 2011 ...
Thumb
Рэлігійна-канфесійны склад базавых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Славацкай Рэспублікі паводле перапісу 2001 г.
Remove ads

Зноскі

  1. 2011 census. Славаччына Архівавана 7 красавіка 2020. ў The World Factbook
  2. Slovakia. Encyclopædia Britannica Online.
  3. Peter Vogelsang; Brian B. M. Larsen. The Danish Center for Holocaust and Genocide Studies(недаступная спасылка) (2 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2014. Праверана 22 сакавіка 2016.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads