СМЕРШ (тэлесерыял)
12-серыйны тэлесерыял From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«СМЕРШ» ― беларуска-расійскі дванаццацісерыйны тэлесерыял 2012 года рэжысёраў Эдуарда Пальмава і Аляксандра Даругі .[1] Прэм’ера адбылася 9 мая 2012 года, рэліз на DVD кампаніяй «Мистерия Звука» ― 6 верасня 2012 года.
Remove ads
Сюжэт
1943 год, у савецкі тыл немцы закідваюць дыверсійную групу, набраную з савецкіх ваеннапалонных. Двое дыверсантаў ― Бяляеў і Зайцаў па ўласным жаданні здаюцца нашай контрразведцы, яны пачынаюць супрацоўнічаць з Аляксандрам Галімавым; астатнія ― хаваюцца ў лясах. Апроч сваёй працы Галімаў захоплены машыністкай СМЕРШа Любай Ліпінскай, якая крыху старэйшая за яго; у пачатку вайны ў бамбёжцы загінуў яе адзіны сын.
Савецкая контрразведка ўмела пачынае весці радыёгульню з абверам з дапамогай тых, што здаліся для выманьвання ў немцаў боепрыпасаў і падмацавання. Але ўсё ж нехта сочыць за дыверсантамі, а ўначы, пракраўшыся на кватэру медсястры Мар’яны Яфімавай, дзе яны кватэруюцца, забівае Бяляева ― Зайцава Мар’яне ўдаецца выратаваць. Тым часам немцы жадаюць падарваць стратэгічна важны мост, па якім рухаюцца саставы з боепрыпасамі ― у ахову маста ўкаранёны нямецкі дыверсант…
Remove ads
У галоўных ролях
Здымачная група
- рэжысёры ― Эдуард Пальмаў, Аляксандр Даруга
- сцэнарый ― Эдуард Пальмаў, Юлія Дамскер , Эдуард Рэзнік
- прадюсары ― Мінзянаў Аглямзянавіч , Уладзіслаў Рашын , Дзмітрый Мінзянаў
Зноскі
- Телесериал «СМЕРШ» (Россия / Белоруссия, 2013 год, режиссёры — Эдуард Пальмов и Александр Даруга, 12 серий). Архівавана 16 снежня 2019. Официальный сайт телеканала «Расія-1» // russia.tv
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads