Салонскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сало́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Саланое.

Хуткія факты Салонскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Салонскі (Саланоўскі) сельсавет у складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Акцябрскага сельсавета[1].

8 снежня 1966 года Салонскі сельсавет утвораны зноў з часткі Акцябрскага сельсавета ў складзе 9 населеных пунктаў (вёскі Александроў, Вялікія Рагі, Істобкі, Казёл, Лясань, Малыя Рагі, Нівы, Саланое і Салонская Карма)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Салонскага сельсавета 9 населеных пунктаў[3]. 1 жніўня 2008 года скасавана вёска Казёл[4].

У склад Салонскага сельсавета ўваходзілі да 1954 года вёскі Гнілая Лужына, Залужжа, Зямлянкі, да 1962 года пасёлак птушкаадзялення саўгаса «Жлобін» (зараз не існуюць).

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2738 чалавек[5], з іх 93,2 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2622 чалавекі[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 86. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads