Сафія Губайдуліна
кампазітарка (1931–2025) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сафія Губайдуліна (татар.: Софья (Сания) Гобәйдуллина; Sofiya (Saniya) Ğobäydullina; 24 кастрычніка 1931[1][2][…], Чыстапаль, РСФСР, СССР[3][4] — 13 сакавіка 2025[5][6], Апен[d], Шлезвіг-Гольштэйн) — татарская кампазітарка, з 1991 года жыла ў Германіі. Аўтар больш за сотню сімфанічных твораў, твораў для салістаў, хору і аркестра, інструментальных ансамбляў, музыкі для тэатра, кіно і мультфільмаў. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1989).
Remove ads
Біяграфія
З 1946 па 1949 гадах вучылася ў казанскай музычнай гімназіі па фартэпіяна (клас М. А. Пятніцкай) і кампазіцыі, а з 1949 па 1954 гады — у Казанскай кансерваторыі па класе кампазіцыі ў прафесара Альберта Лемана, а таксама па класе фартэпіяна. У 1954 годзе паступіла ў Маскоўскую кансерваторыю, клас кампазіцыі Юрыя Шапорына, а затым Мікалая Пейкі, клас фартэпіяна Якава Зака. Сталінская стыпендыятка. У 1963 годзе скончыла аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі па кампазіцыі ў прафесара Вісарыёна Шабаліна. Важным было для яе ў гэтыя гады слова-наказ, сказанае ёй Дзмітрыем Шастаковічам: «Я вам жадаю ісці вашым „няправільным“ шляхам».
У 1969—1970 гадах працавала ў Маскоўскай эксперыментальнай студыі электроннай музыкі ў музеі імя А. Скрабіна і напісала там электронную п’есу Vivente — non vivente (Жывое — нежывое, 1970). Губайдуліна пісала таксама музыку для кіно. Усяго яна напісала музыку да 25 фільмаў, уключаючы «Вертыкаль» (1967), «Маўглі» (мультфільм, 1971), «Чалавек і яго птушка» (мультфільм, 1975), «Пудзіла» (рэж. Ралан Быкаў, 1983), «Марыя — каралева Шатландыі» (2013).
У 1979 году на VI з’ездзе кампазітараў у дакладзе Ціхана Хрэннікава яе музыка падвергнулася крытыцы, і Губайдуліна патрапіла ў так званую «хрэннікаўскую сямёрку» — «чорны спіс» сямі кампазітараў, на працягу шэрагу гадоў не магла выступаць на радыё і тэлебачанні.
У 2011 годзе з асабістым патранатам і ўдзелам Сафіі Губайдулінай у Казані сіламі Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Татарстан заснаваны штогадовы фестываль сучаснай музыкі яе імя «Канкордыя», у якім выступаюць вядомыя расійскія і замежныя кампазітары і выканаўцы. Мастацкі кіраўнік фестывалю — заслужаны артыст Расіі Аляксандр Сладкоўскі.
У Казані праводзіцца міжнародны конкурс піяністаў яе імя з удзелам студэнтаў Казанскай і іншых кансерваторый.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads