Сахалінскі заліў

заліў Ахоцкага мора From Wikipedia, the free encyclopedia

Сахалінскі заліўmap
Remove ads

Сахалі́нскі залі́ў[1] (руск.: Сахалинский залив) — заліў Ахоцкага мора паміж узбярэжжам Азіі на поўнач ад вусця ракі Амур і паўночным ускрайкам вострава Сахалін.

Хуткія факты Сахалінскі заліў, Вышэйстаячая акваторыя ...

Заліў шырока адчынены на поўнач, а на поўдні звужаецца і пераходзіць у Амурскі ліман. Пралівам Невяльскога злучаецца з Татарскім пралівам і Японскім морам. Шырыня заліва дасягае 160 км, глыбіні да 50 м. Прылівы няправільныя, сутачныя, вышынёй да 2—3[1] м. Ад лістапада да чэрвеня заліў укрыты лёдам.

Вядзецца прамысловае рыбалоўства. Ва ўсходняй частцы Сахалінскага заліва знаходзіцца порт Маскальво.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads