Свята-Міхайлаўская царква (Новы Двор)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Новы Двор Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Масушынская, 16.

Хуткія факты Свята-Міхайлаўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Старая царква 1941—1944 гады

У 1868 годзе была пабудавана драўляная царква. У 1964 годзе яна была разабрана. Сёння на яе месцы знаходзіцца помнік савецкаму салдату.

Новы прыход быў зарэгістраваны 21 чэрвеня 1993 года. Храм асвечаны ў 1994 годзе. Знаходзіца ў 30 метрах па левым баку ад старой царквы.

У 2004 годзе быў пастаўлены новы іканастас. У 2008 годзе вакол храма была ўсталяваная агароджа.

Пры храме дзейнічае нядзельная школа.

Remove ads

Архітэктура

Пабудаваны з белай цэглы ў форме прастакутніка. Унутры абтынкаваны і пафарбаваны. Храм складаецца з асноўнай часткі і бабінца, лесвіца якога вядзе на званіцу. Царква мае два купалы з бляхі (не афарбаваны), крыжы на купалах звычайныя, металічныя, дах бляшаны[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads