Святаслаў Усеваладавіч Лазарэвіч

вучоны, батанік, генетык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Святаслаў Усеваладавіч Лазарэвіч (нар. 14 лютага 1951, в. Мацеевічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне батанікі і генетыкі. Доктар біялагічных навук (2003), дацэнт (1991).

Хуткія факты Святаслаў Усеваладавіч Лазарэвіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (спецыяльнасць «Аграномія», спецыялізацыя «Селекцыя і насенняводства», 1973; аспірантура, спецыяльнасць «Генетыка», 1978), Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (дактарантура, спецыяльнасць «Батаніка», 1999).

Працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства (1973—1975, аддзел селекцыі пшаніцы, лабараторыя генетыкі і цыталогіі, малодшы навуковы супрацоўнік), Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (1975—1993 і з 1996 — агранамічны факультэт, кафедра батанікі і фізіялогіі раслін, прафесар), Ecole Nationale Superieure Agronomique de Toulouse (Францыя 1994—1995).

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: генетыка і біялогія размнажэння трыцікале; эвалюцыя анатамічнага будовы сцябла злакаў; методыка выкладання батанікі ў сельскагаспадарчай ВНУ. Аўтар 6 вучэбных выданняў і манаграфій[1].

Асноўныя публікацыі

  • Эволюция анатомического строения стебля пшеницы. — Минск, 1999.
  • Ботаника : учебное пособие. — Минск, 2012

Зноскі

  1. ЛАЗАРЭВІЧ СВЯТАСЛАЎ УСЕВАЛАДАВІЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2022. Праверана 5 сакавіка 2021.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads