Святаяннік валасісты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святаяннік валасісты[1][2] (Hypericum hirsutum) — від травяністых раслін сямейства Святаяннікавыя (Hypericaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Алжыры, заходняй Азіі да паўночна-заходняга Кітая і паўночнага Ірана.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна, 50-100 см вышынёй, часта са шматлікімі сцебламі. Сцябло мала разгалінаванае, цыліндрычнае, верхняя частка разгалінаваная, драўняная аснова. Сцябло і лісце пакрытыя густымі валасінкамі. Лісце коратка чарашковае, даўгавата-яйкападобнае або эліптычнае, 1.7-5 см даўжынёй, з рассеянымі чорнымі кропкавымі залозкамі. Суквецце — шырокая, шчыльная, шмат-разгалінаваная гронка. Пялёсткаў і чашалісцікаў 5; тычынак шмат. Пялёсткі залаціста-жоўтыя, 8-10 мм даўжынёй. Плод — 3-чаткавая скрыначка[2][3]. Насенне карычневае, ≈ 1 мм[4].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Еўропе, Алжыры, заходняй Азіі да паўночна-заходняяга Кітая і паўночнага Ірана[5][6][7].
Ва Украіне від расце ў лясах, хмызняках, у Закарпацці, Прыкарпацці, Лесастэпе, звычайна; у паўночнай частцы Стэпу і Крыму ў перадгор’ях (у букавых лясах), рэдка[2].
Галерэя
- Расліна
- Сцябло і лісце
- Кветка
- Батанічная ілюстрацыя
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 67. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 101. (руск.) (укр.)
- luontoportti.com . (англ.)
- efloras.org . (англ.)
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads