Скандынаўскі ізраілізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скандынаўскі ізраілізм, або Нардычны ізраілізм, або Паўночны ізраілізм — гіпотэза, паводле якой народы Скандынавіі або паўночных краін (Швецыя, Данія, Фарэрскія астравы, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Эстонія, Беларусь[крыніца?]) паходзяць ад Дзесяці страчаных плямёнаў Ізраіля. Хаця ёсць інфармацыя пра такі рух і з літаратуры ранняга Новага часу, але паўночны ізраілізм як рух і ідэалогія ўзнік толькі ў другой палове 19 стагоддзя.
Remove ads
Гісторыя
Лацінская хроніка 15 стагоддзя Chronicon Holsatiae vetus, знойдзеная ў Accessiones historicae Готфрыда Лейбніца[1], сцвярджае што датчане паходзілі ад Данава пакалення, тады як племя юты — ад іудзеяў. Пазней антыквар Генры Спелман у 1620 годзе сцвярджаў, што датчане былі ізраільскім племем Дана, грунтуючыся на падабенства назв[2].
У 18 стагоддзі шведскі гісторык Олаф фон Далін лічыў, што старажытныя фіны (разам з лапландцамі і эстонцамі), якія паходзілі ад неўраў, урэшце паходзілі ад зніклых плямёнаў Ізраіля — Дзесяці страчаных каленаў:
Неўры здаецца з’яўляюцца рэшткамі Дзесяці плямён Ізраіля якіх Салмансер, цар Асірыі, як палонных адвёў з Ханаана… (Калі зразумець што) мова старажытных фінаў, саамаў і эстонцаў падобная на іўрыт і нават што гэтыя людзі ў старажытныя часы адлічвалі пачатак свайго новага года з першага сакавіка, і субота была ў іх шабат, тады зразумела што неўры па ўсёй імавернасці мелі гэта паходжанне.[3]
Ян Эўрэніус, шведскі пастар у Торсакеры, Ангерманланд, Швецыя, таксама звязваў ізраільцян з паўночнымі краінамі. У сваёй Atlantica Orientalis, ён выказаў тэорыю, што багі скандынаўскай міфалогіі былі абагаўлёнымі продкамі з Леванта, якіх ён звязваў з Ізраілем[4]. Улаф Рудбек Малодшы ў XVIII стагоддзі таксама спрабаваў даказаць, што скандынаўскія мовы ўзніклі з іўрыту[5] Ізраілісты атаясамліваюць Фінляндыю з Ісахаравым пакаленнем. Прыхільнікі гіпотэзы адзначаюць, што ў фінскай мове бацька — Isä, што звязвае гэтае слова з Issachar (Ісхар, адзін з сыноў Якавых) і яго іўрыцкай этымалогіяй:
…Але адна з найбольш пераканаўчых дэталяў паходзіць ад фінскага слова для айца, якое з’яўляецца Isä, што амаль пацвярджае старажытныя фінскія сувязі з ізраільскім племем Ісахара. Толькі ў фінскай мове ёсць такое ўнікальнае слова для айца[6]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads