Спецыяльная Алімпіяда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Special Olympics International — міжнародная арганізацыя, якая займаецца пытаннямі арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў для асоб з разумовымі адхіленнямі. З’яўляецца асноўным арганізатарам сусветнай Спецыяльнай Алімпіяды (Special Olympics World Games), якая праводзіцца кожныя 4 гады. Арганізацыя была заснавана ў 1968 годзе ў Чыкага настаўнікам фізкультуры Ганнай Макглоўн Бюрке.
Remove ads
Гісторыя спецыяльнага алімпійскага руху
Спецыяльны Алімпійскі рух узнік па ініцыятыве Юніс Кенэдзі Шрайвер, сястры прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі. У 1957 годзе яна ўзначаліла фонд Джозэфа Кэнэдзі. Фонд мае дзве асноўныя мэты: знайсці абарону ад разумовай адсталасці шляхам вызначэння яе прычын і палепшыць спосабы зносін грамадства з грамадзянамі з абмежаванымі інтэлектуальнымі магчымасцямі.
У 1963 годзе Юніс і яе муж Сарджэнт Шрайвер вырашылі змяніць становішча людзей, якія лічыліся ў грамадстве лішнімі. З гэтай мэтай яны прыстасавалі свой дом у Мэрылендзе пад спартыўны дзённы лагер для дзяцей і дарослых з затрымкай разумовага развіцця, каб вывучаць іх здольнасці. Першыя ж вынікі працы з імі паказалі, наколькі гэтыя людзі чулыя да клопату і як пры падтрымцы і цярплівым навучанні раскрываецца іх унутраны патэнцыял. Людзі з затрымкай разумовага развіцця апынуліся нашмат здольней ў розных відах спорту і фізічнай культуры, чым думалі спецыялісты да таго.
У ліпені 1968 года на стадыёне «Солджэр Філд» у Чыкага адбылісяпершыя міжнародныя Спецыяльныя Алімпійскія гульні, арганізаваныя Ганнай Бюрке на сродкі Фонду Кенэдзі. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 1000 чалавек. У снежні таго ж года была створана арганізацыя Спецыяльная Алімпіяда, якая атрымала статус дабрачыннай арганізацыі. За наступныя гады ўдзельнікамі спецыяльнага алімпійскага руху сталі больш за тры мільёны чалавек са 180 краін свету.
Да 1989 года гульні праводзіліся выключна ў ЗША пад назвай Міжнародныя спецыяльныя Алімпійскія гульні. Затым гульні сталі прымаць іншыя краіны, і іх перайменавалі ў Сусветныя спецыяльныя Алімпійскія гульні.
Remove ads
Прынцыпы правядзення спаборніцтваў
Спецыяльныя алімпіяды праводзяцца выключна з мэтай адаптацыі людзей з парушэннямі інтэлектуальнага развіцця. На спаборніцтвах няма мэты выявіць наймацнейшага і зафіксаваць спартыўныя рэкорды.
Усе ўдзельнікі дзеляцца на дывізіёны ў залежнасці ад іх спартыўнай падрыхтоўкі. Такім чынам, для ўдзелу ў спаборніцтвах спецыяльных алімпіяд не патрабуецца паказваць якіх-небудзь спартыўных дасягненняў. Розніца вынікаў паміж спартоўцамі аднаго дывізіёна не павінна складаць больш за 10 % (дапускаецца 15 % пры невялікім ліку спартсменаў). У кожным дывізіёне спаборнічае не больш за 8 удзельнікаў. Пры гэтым на п’едэстале таксама 8 месцаў — гэта значыць тых, хто прайграў у прынцыпе не бывае.
На спаборніцтвы больш высокага ўзроўню адбіраюцца трое спартсменаў, якія занялі вышэйшыя тры месцы ў кожным дывізіёне, а таксама часткова іншыя ўдзельнікі шляхам лёсавання. У выніку на Сусветную спецыяльную Алімпіяду мае шанец трапіць кожны — незалежна ад спартыўных дасягненняў.
На Спецыяльных алімпіядах няма фіксацыі нацыянальнай прыналежнасці ўдзельнікаў і адсутнічаюць «камандныя залікі» паміж рознымі краінамі.
Remove ads
Зноскі
- Nonprofit Explorer: Research Tax-Exempt Organizations Праверана 31 жніўня 2025.
- https://www.charitynavigator.org/index.cfm?bay=search.summary&orgid=4486&oldpage Праверана 29 студзеня 2022.
- Nonprofit Explorer: Research Tax-Exempt Organizations Праверана 1 лістапада 2024.
- Nonprofit Explorer: Research Tax-Exempt Organizations Праверана 2 кастрычніка 2025.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads