Старшы батальённы камісар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старшы батальённы каміса́р — ва УС СССР спецыяльнае воінскае званне для старшага ваенна-палітычнага складу Чырвонай Арміі і Флоту ў 1940—1942 гг. Папярэдняе званне — батальённы камісар, наступнае па рангу — палкавы камісар. Адпавядала воінскаму званню падпалкоўнік[1].
Гісторыя

Уведзена 30 ліпеня 1940 пастановай СНК СССР № 2690 ад 1 верасня 1939, абвешчана Загадам НКА № 226 от 26 ліпеня 1940.
Рашэннем ДКА ад 9 кастрычніка 1942 года інстытут ваенных камісараў быў ліквідаваны, і ўсе камісары атрымалі армейскія і флоцкія званні на прыступку або некалькі ніжэй.
малодшае званне: батальённы камісар |
![]() Старшы батальённы камісар |
старшае званне: Палкавы камісар |
Remove ads
Знакі адрознення
Для звання старшы батальённы камісар быў усталяваны знак адрознення ў выглядзе трох прамавугольных «шпал» у пятліцах (без эмблемы роду войскаў да 30 ліпеня 1940 і з эмблемай роду войскаў пасля 30 ліпеня 1940) і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй за абшлаг (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена).
Гл. таксама
- Камісар (у вайсковым падраздзяленні)
- Воінскія званні і знакі адрознення РСЧА 1935—1940
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads