Старшыня Еўрапейскай камісіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Старшыня Еўрапейскай камісіі
Remove ads

Старшыня Еўрапейскай камісіі (ЕК) ўзначальвае выканаўчы орган улады Еўрапейскага саюза. Старшыня кантралюе ўсю выканаўчую ўладу, яе членаў і Еўрапейскі грамадзянскі сэрвіс. Прэзідэнт адказвае за размеркаванне партфеляў сярод членаў камісіі і можа правесці перастаноўку яе членаў або, пры неабходнасці, звольніць іх. Ён вызначае рэгламент Камісіі і ўсе заканадаўчыя прапановы.

Thumb
Дзеючы Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен

Камісія праектуе новыя законы і разглядае іх на прыкладзе штодзённага жыцця Саюза (абапіраючыся на бюджэт і прымае рашэнні). Камісія таксама прадстаўляе ЕС у такіх арганізацыях як Сусветная Гандлёвая Арганізацыя і G8.[1][2] АТым не менш, Старшыня ЕК, у адрозненне ад іншых кіраўнікоў урадаў, не вызначае знешнюю палітыку, не можа камандаваць войскамі або змяняць падаткі, паколькі яны ў асноўным па-за кампетэнцыі ЕС.

Пасада была створана ў 1958 годзе. Старшыня фармальна прызначаецца міністэрствам Савета Еўрапейскага саюза (на практыцы, Еўрапейскім саветам — главамі дзяржаў-членаў) кожныя пяць гадоў і яго кандыдатура ўхваляецца Еўрапейскім парламентам, да якога адносіцца Старшыня (Парламент можа выражаць неўхваленне працы Камісіі). Старшыня ў такім разе выбірае іншых Еўрапейскіх камісараў, разам з краінамі-членамі ЕС. Пасля гэтага ён перадае абавязкі кожнаму з іх. Да моманту прыняцця імі ўсіх спраў, яны абавязаны выступіць перад Парламентам.[1][2]

Старшыня Еўрапейскай камісіі — Урсула фон дэр Ляен, былы міністр абароны Германіі, зацверджаны Еўрапарламентам 16 ліпеня 2019[3].

Remove ads

Спіс Старшынь Еўракамісіі

Больш інфармацыі №, Старшыня ...
Remove ads

Зноскі

  1. The European Commission(недаступная спасылка). Europa (web portal). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2007. Праверана 1 кастрычніка 2007.
  2. Role and Powers. Europa (web portal). Праверана 1 кастрычніка 2007.
  3. "Von der Leyen elected EU Commission head after MEPs vote". BBC News(англ.). BBC. 2019-07-16. Праверана 2022-01-04. .
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads