Стрык памідораў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стрык памідораў[1] — віруснае захворванне, якое выклікаецца вірусам табачнай мазаікі, часам у спалучэнні з X- і Y-вірусамі  (англ.)[1].

Эпідэміялогія

Вірус у полі перадаецца пры пасынкаванні раслін. Прыкметы хваробы — ніткападобнасць лісця, плямістая, маршчакаватая і палоскавая мазаічнасць[1].

Ахова раслін

Меры барацьбы: абеззаражванне насення, выдаленне і знішчэнне хворых раслін пры вырошчванні рассады і пасля высадкі яе ў полі (праз 15-20 сутак), знішчэнне пустазелля, ізаляцыя ад пасадак бульбы не менш як на 1 км. У закрытым грунце перспектыўная вакцынацыя раслін слабапатагеннымі штамамі віруса табачнай мазаікі[1].

Зноскі

  1. Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.. — С. 461
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads