Сушанскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Су́шанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Суша.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лепельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Лепельскага раёна. 3 ліпеня 1970 года ў склад Несінскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Варапаеўшчына, Гарадзец, Залессе, Ладзеена і Падаліцы)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Сушанскага сельсавета 15 населеных пунктаў[2].
8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Баброўскага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў: вёскі Атокі, Батукалава, Варашкі, Гаравыя, Двор Суша, Заазёрная, Завадзіна, Загорцы, Замошша, Заслаўкі, Зямцы, Мішулькі, Суша і Хвашчова.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads