Сцяг Грузіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Грузіі
Remove ads

Сцяг Грузіі — нараўне з гербам і гімнам з’яўляецца афіцыйным дзяржаўным сімвалам сучаснай Грузіі. Быў зацверджаны 14 студзеня 2004 года[1].

Хуткія факты Сцяг Грузіі, Зацверджаны ...

Гісторыя

Цяперашні сцяг прыняты ў 2004 годзе, да зацвярджэння парламентам краіны ў якасці дзяржаўнага сцяга выкарыстоўваўся Нацыянальным рухам Міхаіла Саакашвілі.

З 2012 года 14 студзеня адзначаецца Дзень дзяржаўнага сцяга[2].

Грузінскі даследчык Іосіф Бічыкашвілі адзначае, што малюнкі пяці крыжоў на тэрыторыі Грузіі былі выяўленыя ў развалінах Некрэскай царквы (не пазней за VI стагоддзя), на фасадах цэркваў Святога Георгія ў Бачорме (X—XI стагоддзя) і Чхары (XIII—XIV стагоддзі); Дманісі (XIV—XV стагоддзя) і г.д.

Сённяшні сцяг Грузіі мае даўнюю гісторыю, гэта пацвярджаецца тым, што на старажытных еўрапейскіх картах Грузію абазначалі пяцікрыжовым сцягам. З такой заявай выступіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага савета па геральдыцы Давід Чхэідзэ[2].

Thumb
Сцяг Грузіі на будынку пасольства ў Рыме, Італія

Перад прыняццем сучаснага сцяга ў грузінскім грамадстве адбывалася дыскусія. Прыхільнікі адзначалі, што гэты сімвал гістарычна абгрунтаваны і звязаны з праваслаўнай хрысціянскай традыцыяй. Праціўнікі выказвалі сумневы наконт таго, ці будзе такі варыянт сцяга прымальным для жыхароў Грузіі рознай нацыянальнасці і веравызнання. Але ў выніку быў прыняты грузінскім парламентам пры адным голасе супраць[3].

Remove ads

Апісанне

Сучасны сцяг Грузіі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з пяццю чырвонымі крыжамі — адным цэнтральным Георгіеўскім і чатырма роўнабаковымі Балнісска-Кацхскімі крыжамі ў чатырох квадрантах.

Намаляваныя на дзяржаўным сцягу Грузіі адзін прамавугольны крыж і па кутах чатыры малых крыжа на срэбным (белым) фоне з'яўляюцца агульнахрысціянскімі сімваламі, якія ўвасабляюць Ісуса Хрыста-Збавіцеля і чатырох евангелістаў.

Сярэбраны (белы) колер у геральдыцы паказвае на нявіннасць, бязгрэшнасць, чысціню, мудрасць, а чырвоны — мужнасць, адвагу, справядлівасць і любоў[1].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads