Сцяпан Адамавіч Андруховіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяпан Адамавіч Андруховіч (19 снежня 1908 (1 студзеня 1909), в. Губіна, Уздзенскі раён — 5 красавіка 1989) — беларускі жывапісец.
Remove ads
Жыццяпіс
Нарадзіўся 19 снежня 1908 (1 студзеня 1909) года ў вёсцы Губіна Мінскага павета. У 1930 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Вучыўся ў В. Руцая і М. Эндэ. З 1935 года пачаў удзельнічаць у мастацкіх выставах. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне[1][2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1949 года[1].
Памёр 5 красавіка 1989 года[3].
Творчасць
Працаваў у станковым жывапісу. Сярод тэмаў, якія распрацоўваў мастак, — палотны аб рэвалюцыйным руху («Арышт бальшавікоў-падпольшчыкаў» (1940)), жыцці пасляваеннай калгаснай вёскі («Веснавая сяўба» (1947), «Калгасны статак» (1950), «Пасля работы. Гутарка агітатара» (1953), «Коні. На лузе» (1953), «Калгасны табун» («1958»)), лірычныя і індустрыяльныя пейзажы («Жыта» (1947), «Мінскае мора» (1954), «Новалукомль» (1966), «Растворны вузел» (1966), «Кар’ер» (1967), «Пейзаж з лодкай» (1973), «Перад дажджом» (1975), «Пейзаж з конямі» (1979) і інш.).[2]
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Літаратурным музеі Я. Купалы[1].
Remove ads
Андруховіч і Янка Купала
Быў знаёмы з Янкам Купалам з 1938 года.[4] Часта бываў у гасцях у паэта ў доме ў Мінску па вул. Кастрычніцкай 40. Выканаў шэраг партрэтаў паэта: 1949 г., палатно, алей, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы; 1959 г., палатно, тэмпера, захоўваецца ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы; 1962 г., папера, аловак, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, 1963 г.; палатно, алей, захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі; 1979 г., палатно, алей, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.[4]
Найбольш вядомая карціна на купалаўскую тэму — «Янка Купала з маці» (1951 г., алей, разам з Г. Бржазоўскім, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. На карціне Янка Купала са сваёй маці Б. І. Луцэвіч каля дома ў Мінску, дзе паэт жыў у 1926—1941 гг.[4]
Зноскі
- Андруховіч Сцяпан Адамавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 1./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Андруховіч». — C. 115.
- Сцяпан Адамавіч Андруховіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Андруховіч». — C. 41.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads