Сьюзан Полгар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сью́зан (Жу́жа) Полгар (таксама Сьюзан Полджар, англ.: Susan Polgar, народж. венг.: Polgár Zsuzsa; нар. 19 красавіка 1969 Будапешт, Венгрыя) — венгерская, потым амерыканская шахматыстка, восьмая чэмпіёнка свету з 1996 да 1999 года. Заслужаны трэнер ФІДЭ (2004)[4]
Remove ads
Біяграфія

Яе называюць Жужа Полгар: Жужа — памяньшальная форма ад Жужанна (Zsuzsanna).
Яна з’ехала з Будапешта і цяпер жыве ў Нью-Ёрку.
У студзені 1991 года Полгар стала гросмайстарам сярод мужчын. Раней гэта званне атрымалі Нона Гапрындашвілі і Мая Чыбурданідзэ.
У 1996 годзе Полгар стала чэмпіёнкай свету.
У 1999 ФІДЭ пазбавіла Жужу Полгар звання чэмпіёнкі. Пазней яна аспрэчвала гэтае рашэнне ў судзе і выйграла працэс, але званне чэмпіёнкі свету было разыграна.
Сьюзан Полгар гаворыць, акрамя венгерскай, яшчэ на шасці мовах, уключаючы эсперанта, на якой яна гаворыць з самага дзяцінства, нямецкую, рускую, іспанскую, англійскую і іўрыт.
Аб Сьюзан Полгар каналам National Geographic Channel быў зняты дакументальны фільм «Мой выдатны мозг: Зрабіце з мяне генія».
Remove ads
Сёстры
Зноскі
- Hosch W. L. Susan Polgar // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1028671792 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads