Сядзібна-паркавы ансамбль Лубенскіх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сядзібна-паркавы ансамбль Лубенскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў аграгарадку Межава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, колішні маёнтак графа Льва Лубенскага. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Remove ads
Гісторыя
У XVIII—XIX стагоддзях Межава належала магнатам Любамірскім. Пасля смерці Канстанціна Любамірскага маёнтак перайшоў у валоданне да яго дачкі Ганны (1838—1917), якая выйшла замуж за камер-юнкера расійскага двара графа Францішака Лубенскага (1834—1891). Наступным (і апошнім) уладальнікам Межава стаў Леў Лубенскі, які атрымаў маёнтак як пасаг ад сваёй маці.
У канцы XIX стагоддзя Лубенскі заклаў у Межаве сядзібу ў стылі мадэрн, якая складалася з палаца, парка, бровара і гаспадарчых пабудоў. Месца для размяшчэння было выбрана на схілах лагчыны, утворанай ручаём Варанец і ракой Аршыцай. За савецкім часам у сядзібе размяшчаўся клуб, які быў часткова разбураны падчас Другой сусветнай вайны. У 1953 годзе сядзіба была адноўлена ў стылі сталінскага ампіру. Цяпер у колішнім маёнтку адначасова дзейнічаюць крамы, клуб і праваслаўная царкава — прыход храма Серафіма Сароўскага[2].
Remove ads
Архітэктура

Палац размешчаны на заходнім беразе яра, у паўночнай частцы парка, паблізу вуліцы. Мураваны двухпавярховы палац пабудаваны ў стылі неабарока. Мае складаную планіровачную канфігурацыю і шматпланавую прасторавую кампазіцыю. Асноўны аб’ём накрыты паўвальмавым мансардавым дахам. Да асіметрычнага галоўнага фасада прыбудаваны высокі прамавугольны з двухсхільным пакрыццём лесвічны аб’ём, да якога па баках далучаныя больш нізкія прыбудоўкі з вальмавым і пластычным шатровым пакрыццямі. Пяцігранная апсіда ўнутранай капліцы з гранёным пакрыццём выступае на бакавым фасадзе. У дэкоры выкарыстаныя ляпныя гірлянды, чырвоная дахоўка[3].
У 1950—1953 гадах да будынка быў далучаны працяглы аднапавярховы корпус, вылучаны на галоўным фасадзе шасціслуповым порцікам. Цяпер у ім месціцца ўпраўленне эксперыментальнай базы «Межава» і клуб, таксама праваслаўная царква.
Перад палацам знаходзіцца партэр, за якім пладовы сад. З паўднёвага боку палаца парк пейзажнага тыпу. На скрыжаванні галоўнай алеі і ручая перакінуты мост.
Remove ads
Парк
Парк быў разбіты ў 1901 годзе з выкарыстаннем існуючых прысадаў, захаваўся часткова. Займае плошчу каля 8 га. Адносіцца да тыпу штучна створаных пейзажных паркаў. Размешчаны на перасечаным рэльефе, падзеленым ярама з ручаём, найболей ацацлелая частка парку займае высокі мыс, створаны выгінам ракі Аршыцы і ярам. Гэта дазволіла сфарміраваць вадаёмы, у адносінах да якіх вызначаліся відавыя кропкі і ствараліся перспектывы. Захаваліся маляўніча пракладзеныя сеткі дарожак. Насаджэнні чаргуюцца з невялікімі палянкамі. У цэнтральнай частцы парка насыпаны курган з пляцоўкай для музыкантаў, каля падножжа кургана была танцавальная пляцоўка.

У кампазіцыях вялікіх і малых груп дрэў выкарыстаны хвойныя пароды: хвоі веймутава, Банкса, Мурэя, кедравая, еўрапейская і звычайная, лістоўніца еўрапейская, піхта сібірская, дугласія шэрая[4].
Зноскі
- Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 355. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- Сядзіба ў стылі мадэрн у Межаве Архівавана 11 лістапада 2019. — Радыё Рацыя, 2018 (бел.)
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5., С.304
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл., С.110
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads