Сяньфэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Айсіньгёро Ічжу (маньчжурскі.: Iju; кіт. трад. 奕詝, піньінь Yìzhǔ; 17 ліпеня 1831 — 22 жніўня 1861) — маньчжурскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Імператар дынастыі Цын (9 сакавіка 1850 — 22 жніўня 1861). Прадстаўнік роду Айсінь Гёро. Чацвёрты сын Міньніна. Пачаў кіраванне са знясільваючай барацьбы супраць Тайпінскага паўстання, арганізаванага этнічнымі кітайцамі. З 1856 года ваяваў супраць Вялікабрытаніі і Францыі, якія развязалі Другую опіумную вайну. У 1860 годзе, пасля акупацыі брытана-французскімі войскамі Пекіна, быў вымушаны заключыць зневажальныя Пекінскія дагаворы з брытанцамі, французамі і рускімі. Памёр ад хваробы, знаходзячыся ў эвакуацыі.
Дэвіз праўлення — Сяньфэн.
Remove ads
Імёны
- Пасмяротнае імя — Імператар Сянь.
- Храмавае імя — Вэньцзун.
- Іншае імя паходзіць ад дэвізу праўлення, — Імператар Сяньфэн.
Зноскі
- Xianfeng // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Xianfeng // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 263. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads