Сяргей Анатолевіч Анюхоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Анатолевіч Анюхоўскі (нар. 28 сакавіка 1980, в. Ляхаўка, Дубровенскі раён) — беларускі гаспадарчы дзеяч і дэпутат.

Хуткія факты Сяргей Анатолевіч Анюхоўскі ...

Біяграфія

Нарадзіўся 28 сакавіка 1980 года ў вёсцы Ляхаўка Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці[1].

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы «Віцебскхарчпрама»; намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы, затым па камерцыйных пытаннях і эканоміцы Віцебскага лікёра-гарэлачнага завода «Прыдзвінне»»; дырэктарам ААТ «Чырвоны харчавік»[1]. Генеральны дырэктар СААТ «Камунарка» (г. Мінск)[1].

Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання[1].

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Беларусі, Міністэрства культуры, Парламенцкай Асамблеі АДКБ, Міжпарламенцкай Асамблеі СНД; юбілейнай медалём «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», памятным медалём «100 гадоў Камсамолу Беларусі»[1].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads