Сяргей Канстанцінавіч Дзік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Канстанцінавіч Дзік (нар. 10 сакавіка 1956, Жодзіна Мінскай вобласці) — беларускі вучоны і палітык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Радыётэхніка».
Распрацаваў новыя лазерна-аптычныя біямедыцынскія метады і тэхнічныя сродкі і ўкараніў іх у клінічную медыцынскую практыку. Адзін з ініцыятараў і арганізатараў правядзення ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі рэгулярнай міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «Медэлектроника. (Сродкі медыцынскай электронікі і новыя медыцынскія тэхналогіі)» і міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Big Data and Predictive Analitics».
Прайшоў працоўны шлях ад інжынера Інстытута электронікі Акадэміі навук БССР да старшага навуковага супрацоўніка РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, прайшоў усе прыступкі кар’ернай лесвіцы ад дацэнта да першага прарэктара ўніверсітэта.
У 2019 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар каля 300 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі, 16 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 2 вучэбныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі і 17 патэнтаў на вынаходствы.
Узнагароды
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,
- нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнiк адукацыi»[1].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads