Сяргей Сяргеевіч Бадроў
малодшы (1971-2002) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Сяргеевіч Бадроў (руск.: Серге́й Серге́евич Бодро́в; 27 снежня 1971, Масква, РСФСР, СССР — 20 верасня 2002, Кармадонская цясніна, Паўночная Асеція, Расія), таксама вядомы як Сяргей Бадроў-малодшы, — расійскі акцёр кіно, кінарэжысёр і сцэнарыст; лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1997).
Remove ads
Творчасць
Выканаўца галоўных роляў у фільмах «Каўказскі палоннік » (1996), «Брат» (1997), «Стрынгер» (1998), «Усход-Захад» (1999), «Брат 2» (2000) і «Мядзведжы пацалунак» (2002); вядучы тэлепраграм «Марафон-15», «Погляд» і першага сезона праекта «Апошні герой»; рэжысёр і аўтар сцэнарыяў фільмаў «Сёстры» (2001) і «Сувязны» (не завершаны, 2002); сцэнарыст фільма «Морфій» (выйшаў у 2008).
З 20 верасня 2002 года Бадроў афіцыйна лічыцца зніклым без вестак разам са здымачнай групай падчас сходу ледавіка Колка ў Кармадонскай цясніне Паўночнай Асеціі, дзе праводзіліся здымкі фільма «Сувязны».
Remove ads
Зноскі
- Sergei Bodrov jr. // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #128354097 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads