Сяргей Сяргеевіч Быкоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Сяргеевіч Быкоўскі (нар. 30 мая 1972, Віцебск) — беларускі спартсмен, баксёр. Майстар спорту СССР, майстар спорту СССР міжнароднага класа.
Remove ads
Біяграфія
У 1997 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут. З 1991 года — спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Удзельнік чэмпіянатаў свету і Еўропы па боксе 1993 года, XXVI (1996) і XXVII (2000) Алімпійскіх гульняў.
Пераможца турніру серыі Гран-пры 1997 года ў вагавай катэгорыі да 63,5 кг. Уладальнік Кубка свету сярод нафтаздабыўных краін 2001 года. Чэмпіён Рэспублікі Беларусь (14 разоў).
Сярэбраны прызёр Кубка СССР па боксе 1990 года. Бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы па боксе 1996, 1998 гг.
Заняў 5 месца на чэмпіянатах свету 1993, 1995, 2003 гг.
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю спорту на міжнародным узроўні. Быў удастоены стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Жыве ў Санкт-Пецярбургу.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads