Сяргей Уладзіміравіч Грунтоў

беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Уладзіміравіч Грунтоў (нар. 20 лістапада 1984, Пружаны, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык-некрапаліст. Кандыдат гістарычных навук (2011).

Хуткія факты Сяргей Уладзіміравіч Грунтоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 2001—2006 гадах навучаўся на гістарычным факультэце БДУ па спецыяльнасці гісторыя (этналогія). У 2007 годзе абараніў у БДУ магістарскую дысертацыю «Антрапалогія смерці ў беларускай традыцыйнай культуры». У 2007—2010 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі НАН Беларусі. У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Мемарыяльныя помнікі беларусаў канца XVIII — пачатку XXI ст.» (навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Віктаравіч Гурко). З 2010 года працуе ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў аддзеле народазнаўства, цяпер на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка. Адначасова з 2020 года навучаецца ў дактарантуры НАН Беларусі, піша дысертацыю па тэме «Культура захавання і трансляцыі памяці ў беларусаў у ХХ — пачатку ХХІ ст.». Стажыраваўся ў Варшаўскім універсітэце і ў Міжнародным цэнтры культуры ў Кракаве.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар індывідуальнай манаграфіі «Фатаграфія і культура памяці ў беларусаў у другой палове ХІХ — пачатку ХХІ ст.» і раздзелаў у калектыўных манаграфіях, навуковых артыкулаў і публікацый у СМІ, пераважна прысвечаных даследаванню беларускіх могілак, мемарыяльнага ландшафту, антрапалогіі смерці, культуры памяці ў беларусаў. Пераклаў і падрыхтаваў да выдання кнігу «Палешукі-беларусы» А. К. Сержпутоўскага. Займаецца вывучэннем і інвентарызацыяй беларускіх могілак.

Удзельнік міжнародных канферэнцый у Беларусі, Расіі, Украіне, Малдове, Кіргізіі, Румыніі і Японіі, навуковых школ у Дняпры і Іркуцку[1].

Remove ads

Публікацыі

Індывідуальная манаграфія

  • Грунтоў, С. У. Фатаграфія і культура памяці ў беларусаў у другой палове ХІХ — пачатку ХХІ ст. / С. У. Грунтоў. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 189 с. ISBN 978-985-08-2979-5

Калектыўная манаграфія

  • Грунтоў, С. У. Забытая экспедыцыя 1923 года: ля вытокаў беларускай акадэмічнай этнаграфіі / С. У. Грунтоў, Я. І. Грыневіч, Н. І. Саўчанка. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 216 с. ISBN 978-985-08-3074-6

Выбраныя публікацыі

  • Грунтоў, С. У. Мемарыяльныя помнікі // Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4-х т. Т.1. Культура сацыяльнай эліты XIV — пачатку ХХ ст. — Мінск: Беларуская навука, 2013. — С. 557—571.
  • Грунтоў, С. З’яўленне могілак. Рэформа месцаў пахавання на беларускіх землях канца XVIII — пачатку ХІХ ст. у антрапалагічнай перспектыве // Homo Historicus. — 2016. — C. 45-56.
  • Грунтов С. В. Мемориальный ландшафт Полоцко-Витебского Подвинья // Этнокультурные процессы Белорусского Подвинья (Витебщины) в прошлом и настоящем. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 403—421.
  • Грунтов, С. Тихая память: частные памятники жертвам Второй мировой войны в Беларуси // Вобразы Вялікай Айчыннай вайны ў культуры і мастацтве Беларусі: да 75-годдзя Перамогі / Агафонава Н. А. і інш. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — С. 278—291.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads