Сяргей Уладзіміравіч Саркісаў
беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Уладзіміравіч Саркісаў (нар. 20 кастрычніка 1951, Мінск) — беларускі мастак, дызайнер, графік і плакатыст. Член Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза мастакоў, Міжнароднай асацыяцыі акварэлістаў.
Аўтар эмблемы «Дня горада Мінска»[1].
Remove ads
Біяграфія
У 1974 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтва)
В 1989 годзе заснаваў студыю графічнага дызайну «60х90»[2], якая рабіла распрацоўкі камунікацыйных сістэм і візуальнай айдэнтыкі.
Выкладае на кафедры Мастацтва і дызайну асяроддзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Беларусі, фондах БСМ, літаратурных музеях Я. Купалы і М. Багдановіча, у Мараўскай галерэі ў Брно (Чэхія), у Музеі плакату ў Данску (Данія), у асабістых калекцыях і музеях Польшчы, Славакіі, Германіі.
Жыве і працуе ў Мінску.
Remove ads
Узнагароды
- 1976 — дыпламант конкурсу Камітэта па справах паліграфіі і друку за рэкламныя плакаты ансамбля «Харошкі», Мінск
- 1986 — бронзавы медаль ВДНХ СССР за праект візуальных камунікацый на прадпрыемствах канцэрна «Белэнерга», Масква
- 1988 — Лаўрэат міжнароднага конкурсу плаката да II-й сесіі ААН па раззбраенні (срэбны медаль), Нью-Ёрк
- 2007 — медаль Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага за працы да 1000-годдзя Тураўскай епархіі, Мінск
- 2008 — Дзве ўзнагароды ў намінацыі Excellent Work, ADI DESIGN AWARD, Акадэмія дызайну, Кітай
- 2010 — Лаўрэат міжнароднага фестывалю рэкламы і маркетынгу «Белы квадрат»[3], Мінск
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads