Таксіс
рухальная рэакцыя арганізмаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Та́ксісы[1] (ад стар.-грэч.: τάξις — размяшчэнне[1]) — найпрасцейшыя рухальныя рэакцыі ў адказ на раздражненне.
Таксіс уласцівы арганізмам, якія свабодна перамяшчаюцца (мікраарганізмы, некаторыя грыбы і водарасці, жывёлы), і некаторым асобным клеткам і арганоідам (гаметы, зааспоры са жгуцікамі, лейкацыты, хларапласты).
Таксіс адбываецца пад дзеяннем аднабаковага раздражнення, выкліканага ўздзеяннем святла (фотатаксіс), тэмпературы (тэрматаксіс), вільгаці (гідратаксіс), хімічных рэчываў (хематаксіс), электрычнага току (гальванатаксіс), току вадкасці (рэатаксіс), кіслароду (аэратаксіс)[2], пашкоджанняў (траўматаксіс), механічных (баратаксіс) і іншых уздзеянняў.
Па характару руху ў адказ на ўздзеянне раздражняльніка адрозніваюць:
- дадатны таксіс — рух накіраваны да крыніцы раздражнення[1][3];
- адмоўны таксіс — рух накіраваны ад крыніцы раздражнення[1][3];
- фобатаксіс — рух ад «спалоху», не арыентаваны адносна крыніцы раздражнення[3], уласцівы бактэрыям і зааспорам некаторых фікаміцэтаў[1].
Характар таксісу можа мяняцца ў залежнасці ад інтэнсіўнасці раздражнення і стану арганізма[3]. Прыкладам таксісу ў жывёл могуць служыць накіраваная рэакцыя лічынак мясной мухі на святло, кідок багамола на ахвяру, арыентацыя па Сонцы ў пчол, мурашак, пералётных птушак[4].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads