Тамара Іванаўна Нятыкса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тамара Іванаўна Нятыкса (руск.: Тамара Ивановна Нетыкса, нар. 4 студзеня 1949, Сяроў, Свярдлоўская вобласць, РСФСР, СССР) — савецкая разведчыца-нелегал, палкоўнік Службы знешняй разведкі у адстаўцы.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 4 студзеня 1949 года ў горадзе Сяроў Свярдлоўскай вобласці у сям’і вайскоўца.
У 1972 годзе скончыла факультэт № 3 Маскоўскага авіяцыйнага інстытута (МАІ) імя С. Арджанікідзэ па спецыяльнасці «інжынер-электрык сістэм кіравання лятальных апаратаў».
У органах дзяржаўнай бяспекі з 1972 года. Служыла ва Упраўленні «C» (нелегальная разведка ) Першага галоўнага ўпраўлення (ПГУ, знешняя разведка) Камітэта дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў СССР — КДБ СССР — Службе знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі (СЗР Расіі). У 1978 годзе прайшла поўны курс спецпадрыхтоўкі разведчыка-нелегала, у дасканаласці авалодала іспанскай мовай. Навучаннем яе і яе мужа займалася знакамітая савецкая разведчыца іспанка Афріка дэ лас Эрас Гавілан[1].
З кастрычніка 1978 года па жнівень 1998 года — на нелегальнай працы за мяжой разам са сваім мужам (Віталь Вячаслававіч Нятыкса ). Працавала ў Лацінскай Амерыцы. У пары з мужам прымала непасрэдны ўдзел у выкананні шэрагу канкрэтных аператыўных задач цэнтра. Зарэкамендавала сябе вынаходлівым і рашучым супрацоўнікам. Працуючы з вялікімі перагрузкамі, свядома ішла на апраўданую рызыку пры вырашэнні аператыўных задач. Аказвала дзейсную дапамогу мужу ў разведвальнай дзейнасці ў асаблівых умовах. У прыватнасці, актыўна задзейнічаны ў працы па сувязях, з агентурай, прыцягвалася да здабычы і апрацоўкі каштоўнай разведвальнай інфармацыі.
Пасля вяртання з замежнай камандзіроўкі ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і выхаванні маладых супрацоўнікаў нелегальнай разведкі.
З студзеня 2014 года палкоўнік Т. І Нятыкса — у адстаўцы.
Прымае актыўны ўдзел у дзейнасці ветэранскіх арганізацый СЗР Расіі .
28 студзеня 2020 года дырэктар СЗР Расіі С. Я. Нарышкін на прэс-канферэнцыі ў МІА «Расія сёння» назваў імёны расійскіх разведчыкаў-нелегалаў, якія зрабілі сваёй гераічнай працай важкі ўклад у забеспячэнне бяспекі краіны і абарону яе інтарэсаў. Сярод названых былі Герой Расійскай Федэрацыі, генерал-маёр у адстаўцы В. В. Нятыкса і яго ўдава — палкоўнік у адстаўцы Тамара Іванаўна Нятыкса, а на сайце СЗР Расіі былі размешчаны іх афіцыйныя біяграфіі[2].
Remove ads
Асабістае жыццё
- Муж — Віталь Вячаслававіч Нятыкса (1946—2011) — расійскі разведчык-нелегал, генерал-маёр службы знешняй выведкі ў адстаўцы, Герой Расійскай Федэрацыі.
- Сын і дачка разведчыкаў нарадзіліся ў замежных камандзіроўках[3]. Сын служыць лётчыкам, а дачка Леночка працуе тэлевядучай і псіхолагам[1].
Узнагароды
- Ордэн «За ваенныя заслугі» (Расійская Федэрацыя)
- Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2-й ступені (Расійская Федэрацыя)
- Медаль «За баявыя заслугі»
- медалі СССР і Расійскай Федэрацыі
- Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» (Служба знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі) I ступеня
- Медаль «За бездакорную службу» II ступені
- Медаль «За бездакорную службу» III ступені
- нагрудны знак «За службу ў разведцы»
Зноскі
- Николай Долгополов. Семеро вышли из тени. В год 100-летия Службы внешней разведки ее директор Сергей Нарышкин назвал семь неизвестных имен разведчиков-нелегалов (руск.). https://rg.ru/. Российская газета - Столичный выпуск № 17(8071) (28 студзеня 2020). Праверана 21 сакавіка 2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads