Таццяна Цырулёва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Мікалаеўна Цырулёва, па нараджэнні Сінькевіч (нар. 19 красавіка 1988, Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка і трэнер. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[2]. Выступала за моладзевую зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Навучалася ў Гродненскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву, а таксама на трэнера ў Гродненскім дзяржаўным універсітэце[3].
У 2017 годзе не падоўжылі кантракта ў мінскім «Гарызонце».
У 2019 годзе скончыла кар’еру баскетбалісткі і стала дзіцячым трэнерам у клубе «Цмокі-Мінск»[4][5]. У 2021 годзе была галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі U-15[6].
Выступала за зборную U-18 (2006) і U-20 (2006—2008)[7].
Remove ads
Кар’ера
- 2003—2004 — Вікторыя-ВАР-ГДАУ (Гродна)
- 2004—2007 — Алімпія (Гродна)
- 2007 — Вікторыя (Гродна)
- 2007—2009 — Алімпія (Гродна)
- 2009 — Франкоўск (Івана-Франкоўск, Украіна)
- 2009—2010 — Алімпія (Гродна)
- 2010—2011 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак)
- 2011—2012 — БрДУ ЦАР Вікторыя (Брэст)
- 2012—2014 — Цмокі-Мінск
- 2014—2017 — Гарызонт (Мінск)
- 2017—2018 — Гомель-Сож
Дасягненні
Чэмпіёнка Беларусі (5): 2004/2005, 2005/2006, 2008/2009, 2013/2014, 2015/2016.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2007/2008, 2012/2013, 2014/2015, 2016/2017.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2003/2004, 2009/2010.
Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2005, 2006, 2007, 2015.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads