Тладыянта
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тладыя́нта[1][2][3] (Thladiantha) — род кветкавых раслін сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae).
Распаўсюджаныя ў Паўднёва-Усходняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — тладыянта няпэўная (Thladiantha dubia).
Культывуецца як дэкаратыўная павойная расліна, часам дзічэе.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны з клубнепадобна патоўшчанымі каранямі. Сцёблы даўжынёй да 4 метраў, лазяць пры дапамозе вусікаў. Лісце простае, суцэльнае, сэрцападобнае, на доўгіх чаранках. Кветкі аднаполыя (тычынкавыя ў гронках або адзіночныя), жоўтыя, званочкавыя. Плод — цыліндрычная чырвоная сакавітая салодкая гарбузіна.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads