Тладыянта няпэўная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тладыя́нта няпэўная[1][2][3][4] (Thladiantha dubia) — кветкавая расліна роду Тладыянта (Thladiantha) сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae), якая расце на Далёкім Усходзе Расіі і ў Паўночна-Усходнім Кітаі, дзе абмежавана культывуецца ў дэкаратыўных мэтах. Яна таксама інтрадукавана ў краіны Еўропы, ЗША і Канаду.
Remove ads
Біялагічнае апісанне



Тладыянта няпэўная — шматгадовая травяністая ўчэпістая двухдомная ліяна з адтапырана-валасістымі сцебламі і з сэрцападобным цэльнакрайнім, з вонкавага боку лямцавым лісцем. Плады, якія памерам і формай нагадваюць дробныя агуркі (3 х 7—8 см), да канца верасня чырванеюць, становяцца мяккімі і вельмі салодкімі. У мякаці заключана 40—100 цёмных насенін з цвердай лупінай.
Жыццё тладыянты няпэўнай цесна звязаная з яе апыляльнікам — маленечкай дзікай пчалой віду Ctenoplectra davidi. Гэта насякомае з вечара залазіць у раскрыты бутон мужчынскай кветкі. Пераначаваўшы ў цяпле, пчолка на наступную раніцу пералятае да жаночай кветкі і пакідае прынесены пылок на лычык. Гэтая пчолка ніколі не наведвае бахчавыя культуры і, наадварот, свойскія пчолы, а таксама чмялі і восы, якія апыляюць агуркі, дыні і гарбузы, не заўважаюць кветак тладыянты няпэўнай. Мабыць, гэта акалічнасць і прывяла да таго, што ў тладыянты няпэўнай над насенным размнажэннем пераважае вегетатыўнае.
На кожным нізка нахіленым над зямлёй участку надземнага парастка і на ўсіх падземных парастках фармуецца ланцужок клубняў памерам 2—8 см, неядомых. Так як з кожнага клубня наступнай вясной выцягваецца новы парастак і пад зямлёй зноў вырастаюць злучаныя ў выглядзе ланцужкі клубні, то расліна на працягу некалькіх гадоў займае даволі вялікую плошчу (да 10—12 квадратных метраў), утвараючы густую і хутка павялічвальную ў аб’ёме групу.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads