Троіцкі касцёл (Чарнаўчыцы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Троіцкі касцёл (Чарнаўчыцы)map
Remove ads

Троіцкі касцёл — касцёл у Беларусі, у аграгарадку Чарнаўчыцы, Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік архітэктуры з элементамі готыкі і рэнесансу, мае выразныя рысы абарончага дойлідства Сярэднявечча. Належыць да Брэсцкага дэканата Пінскай дыяцэзіі.

Хуткія факты Троіцкі касцёл, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Бакавы фасад касцёла

Касцёл пабудаваны па фундацыі Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі ў 15851595 гадах. У 1600 годзе пры касцёле збудавалі мураваны шпіталь, у якім пазней размясцілася плябанія. У 1867 годзе, пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў, перададзены праваслаўнай царкве. У 1918 годзе, пасля пераходу Чарнаўчыцаў у склад Польшчы, вернуты каталікам. У 1998 г. касцёлу вернута плябанія, у якой у савецкі час быў размешчаны шпіталь, пазней — музычная школа.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Званіца
Thumb
Арнат з касцёла пашыты са слуцкага пояса, другая пал. XVIII ст.

Касцёл — мураваны аднанефавы храм зальнага тыпу з рудыментальным трансептам і паўкруглай развітой апсідай, да якіх прылягаюць квадратныя ў плане больш нізкія прыбудовы з аднасхільнымі дахамі, што стварае паступовае насычэнне аб’ёмаў і надае кампазіцыі мастацкую выразнасць. З паўднёвага боку да апсіды прылягае круглая ў плане вежа з самастойным шатровым пакрыццём і вінтавой лесвіцай унутры. Да галоўнага фасада прыбудаваны бабінец. Асноўны аб’ём і апсіда накрыты высокім двухсхільным дахам крацістага тыпу[1] з трохвугольнымі шчытамі на тарцах. Шчыт на галоўным фасадзе аздоблены плоскімі прамавугольнымі і круглымі нішамі, тонкімі карнізамі, вертыкальнымі цягамі. Атынкаваныя масіўныя сцены (таўшчыня 1,3 м) бакавых фасадаў умацаваны контрфорсамі, прарэзаны вузкімі паўцыркульнымі вокнамі і завершаны прафіляванымі карнізамі.

Інтэр’ер

Thumb
Інтэр’ер касцёла

Унутры цыліндрычныя скляпенні на распалубках дэкарыраваны ляпнымі нервюрамі прыгожага геаметрычнага малюнка. Сцены храма, узведзеныя ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы на вапнава-пясчанай рошчыне, аформлены пілястрамі.

У круглай вежы з вітай лесвіцай, якая з’яўляецца ходам на дах, прыступкі зроблены з бруса сячэннем 30х20 см. Кожні верхні прыступак абапіраецца ў цэнтры на папярэдні. Па восі вежы ступені злучаліся драўлянымі стрыжнямі (па 3-5 ступеняў на стрыжань)[1].

Thumb
«Праслаўленне Святога Францішка». XVIII ст.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads