Турнеэльвен

From Wikipedia, the free encyclopedia

Турнеэльвен
Remove ads

Турнеэльвен[1] (шведск.: Torne älv) або Торніён’ёкі (фінск.: Tornionjoki) — Рака на поўначы Швецыі і Фінляндыі. Сустракаюцца варыянты напісання Турнээльв, Турнээльвен, Торнээльв (швед.), Торніёёкі, Торн-Ёкі (фін.).

Хуткія факты Турнеэльвен, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі — 565 км, плошча вадазбору 40,2 тыс. км². Турнеэльвен бярэ пачатак з возера Турнетрэск у Скандынаўскіх гарах на мяжы Швецыі і Нарвегіі і працякае ў паўднёва-ўсходнім напрамку праз Лапландскае пласкагор'е да Батнічнага заліва. У верхнім цячэнні маюцца вадаспады, парогі і шматлікія азёры. Замярзае з лістапада па май. Сярэдні гадавы расход вады 380 м³/с. Каля вусця — марскія парты Торніа (Фінляндыя), Хапаранда (Швецыя).

У ніжнім цячэнні па рацэ праходзіць мяжа Швецыі і Фінляндыі.

Remove ads

Зноскі

  1. Напісанне Турнеэльвен у адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads