Тэадор Лемба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэадор Вальфрыд Лемба (27 верасня (9 кастрычніка) 1876, Талін — 16 мая 1962, Ліндэнхерст, акруга Сафалк, штат Нью-Ёрк) — эстонскі піяніст і музычны педагог. Старэйшы брат і першы настаўнік Артура Лембы.
Скончыў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю (1901), вучань Фелікса Блуменфельда і Карла Фан-Арка. Пасля на працягу некалькіх гадоў канцэртаваў як у Еўропе, так і па Расійскай імперыі, сярод іншага выступаў як акампаніятар Яна Кубеліка. У 1904 годзе займаўся ў майстар-класе Тэадора Лешаціцкага ў Вене.
У 1905—1914 гг. сумесна з Мікалаем Алунанам узначальваў Музычную школу Гіжыцкага ў Рызе. Затым у 1915—1922 гг. выкладаў у Петраградскай кансерваторыі, з 1919 г. прафесар. У 1922 г. вярнуўся ў Эстонію і да 1944 г. прафесар Талінскай кансерваторыі; сярод яго вучняў Раман Матсаў, Эўген Кап, Тэкла Коха, Райманд Валгрэ.
У 1944 г. перад надыходам савецкіх войскаў эміграваў з Эстоніі ў Германію. У 1949 годзе эміграваў у ЗША, дзе ўладкаваўся ў горадзе Грэйт-Фолс.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads