Тэатр Дуніна-Марцінкевіча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэатр Дуніна-Марцінкевіча
Remove ads

Тэатр Дуніна-Марцінкевіча ― першы беларускі нацыянальны тэатр, створаны пісьменнікам і драматургам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. Існаваў у 1840—1850 гадах.

Thumb
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч на беларускай паштовай марцы 2008 года

Гісторыя

Thumb
Мінскі гарадскі тэатр, дзе паказваліся камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча

У канцы 1840-х гадоў В. Дунін-Марцінкевіч, сабраўшы групу больш за 20 чалавек, паспрабаваў арганізаваць прафесійны тэатр. Ля Івянца, у сваім маёнтку Люцынка, ён стварыў трупу, якая паказвала яго п'есы ― «Чарадзейная вада», «Рэкруцкі яўрэйскі набор», «Спаборніцтва музыкаў», «Сялянка» («Ідылія»), ― некатарыя суправаджаліся музыкай С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага. Таксама спектаклі паказваліся ў Мінску, Бабруйску, Слуцку, Глуску і інш. Акрамя самага Дуніна-Марцінкевіча, у спектаклях былі задзейнічаны члены яго сям'і, суседзі, быў аркестр і хор сялян з в. Люцынка,

Тэатр адкрыўся 9 лютага 1852 года паказам у Мінску двухактавай камедыі–аперэты «Сялянка». Пасля першага паказу «Сялянкі» дзейнасць калектыву была забаронена ўладамі. Аднак тэатр існаваў фактычна нелегальна да 1856 года[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Кісялёў Г. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — Т. 2. Верабей — Іваноў. — С. 407-409.  541 с.; іл.. ISBN 5-85700-075-0.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads