Тэракт у аэрапорце Кабула (2021)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэракт у аэрапорце Кабула — тэрарыстычны акт, здзейснены тэрарыстам-смяротнікам «Ісламскай дзяржавы» 26 жніўня 2021 года.
Remove ads
Храналогія падзей
Пасля падзення Кабула 15 жніўня 2021 года і прыходу талібаў да ўлады ў Афганістане Кабульскі міжнародны аэрапорт стаў адзіным месцам, з дапамогай якога можна было пакінуць краіну. Гэта выклікала вялікую цісканіну на тэрыторыі паветранай гавані, у тым ліку на УПП[2][3][4][5].
26 жніўня Міністэрства абароны Вялікабрытаніі заявіла аб магчымым тэракце ў аэрапорце Кабула ў бліжэйшыя гадзіны. Міністр Узброеных Сіл Джэймс Хэпі заявіў, што разведка дала зразумець, што аэрапорт чакае атака[6][7].
Дзяржаўны дэпартамент ЗША загадаў амерыканцам пакінуць аэрапорт у сувязі з пагрозай тэракту[8].
Выбух ля паўночнага ўваходу ў аэрапорт учыніў тэрарыст-смяротнік, актываваўшы выбуховую прыладу ў натоўпе[9]. Пазней прагучаў другі выбух[10][11] — быў падарваны аўтамабіль ля гатэля Baron[12][13]. Лік выбухаў адрозніваецца ў крыніцах. Агенцтва Reuters, спасылаючыся на паказанні відавочцаў, паведамляла аб шасці[14].
Remove ads
Адказнасць

Газета Politico са спасылкай на крыніцу ў амерыканскай адміністрацыі паведамляла, што адказнасць за тэракт нясе арганізацыя «Ісламская дзяржава»[15][16][17].
Прадстаўнікамі «Ісламскай дзяржавы» было апублікавана наступнае паведамленне[18]:
![]() |
З дапамогай Алаха Усемагутнага, брат пакутніка, хай прыме яго Алах Усемагутны, змог пракрасціся праз бар’еры бяспекі, устаноўленыя крыжакамі і адступнікамі вакол аэрапорта Кабула, дзе ён быў акружаны вялікай колькасцю амерыканскіх войскаў, перакладчыкаў і шпіёнаў, якія супрацоўнічаюць з імі, затым ён падарваў свой пояс з выбухоўкай, у выніку чаго каля 160 чалавек было забіта і паранена, у тым ліку больш за 20 вайскоўцаў амерыканскіх войскаў. | ![]() |
Выканаўца тэракту — Абдул-Рахман Лагары, які дапамагаў арганізацыі ў правядзенні нападаў з 2019 года[19].
Таксама прадстаўнікі арганізацыі адзначылі, што пры падзенні Кабула талібамі былі вызвалены зняволеныя з турмаў, сярод іх былі прадстаўнікі «Ісламскай дзяржавы»[19].
Remove ads
Пацярпелыя
Афіцыйная колькасць параненых складае 210[20][21]. Паводле паведамлення афганскага Міністэрства аховы здароўя ў выніку тэракту пацярпелі 1 338 чалавек[22][23].
Першапачатковая колькасць загінуўшых — 103[15][24][25][26] (пазней вырасла да 183), уключаючы 13 вайскоўцаў ЗША, 12 з якіх былі марскімі пяхотнікамі, 1 — санітарам ваенна-марскога флоту[27][28][29][30]. Гэта найбуйнейшая страта амерыканскіх вайскоўцаў з моманту катастрофы верталёта CH-17 у 2011 годзе[31][32]. Сярод загінулых не менш за 28 чалавек з’яўляюцца прадстаўнікамі руху «Талібан»[33][34][35].
Наступствы
27 жніўня беспілотнік ВПС ЗША знішчыў штаб-кватэру тэрарыстычнага руху «Вілаят Харасан» у правінцыі Нангархар[36].
Гл. таксама
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads