Удары Ізраіля па Іране (2024)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

19 красавіка 2024 года ў 5:23 раніцы Ізраіль нанёс удары невялікімі беспілотнікамі[1] па некалькіх ваенных аб’ектах у Іране. Акцыя праведзена ў адказ на папярэднія атакі па ізраільскай тэрыторыі[2].

Большасць трапленняў адбылося ў горадзе Кахджаварэстан, паблізу Ісфахана[3]. Горад прымыкае да 8-й базы ВПС[4]. Дзяржаўныя СМІ Ірана паведамілі, што ізраільскія беспілотнікі над рэгіёнам былі збітыя сіламі СПА[5]. Пасажырскія самалёты над заходнім Іранам пачалі мяняць маршруты[6].

Трое іранскіх чыноўнікаў паведамілі The New York Times, што ўдар прыйшоўся па ваеннай авіябазе[7][1].

Remove ads

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads