Узленскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У́зленскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Узла.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Брусоўскі сельсавет у складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Брусы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 23 снежня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Узла[1]. 1 кастрычніка 1973 года сельсавет перайменаваны ва Узленскі[2]. 23 сакавіка 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сваткаўскага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Альсевічы, Андрэйкі, Бонда, Брусы, Замашша, Лужы, Русакі, Старынкі, Узла і Яжджэнцы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads