Уладзімір Іосіфавіч Дзяшко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Іосіфавіч Дзяшко (нар. 2 ліпеня 1957) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2021)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Пінскім раёне. Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і цывільнае будаўніцтва». Працоўную дзейнасць пачаў у 1979 годзе. Працаваў майстрам СУ № 85, прарабам, галоўным інжынерам вытворчага аб’яднання «Гроднапрамбуд»[1].
З 1987 па 2000 гады быў дырэктарам ААТ «Гроднапрамбуд». З 2000 па 2002 гады быў намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[1].
У 2002—2011 гадах — дырэктар абласнога унітарнага праектнага прадпрыемства «Інстытут „Гроднаграмадзянпраект“»[1]. З 2011 года — намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. У жніўні 2022 года пайшоў у адстаўку з пасады намесніка старшыні аблвыканкама, а ў верасні зноў быў прызначаны дырэктарам «Гроднаграмадзянпраекта»[2].
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads