Уладзімір Антонавіч Багіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Антонавіч Багі́на[1] (4 лістапада 1934) — беларускі геолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1978), член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Карнюткі (зараз у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння ў 1958 годзе геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта накіраваны на працу на Палессе, у Беларускую кантору разведачнага свідравання, дзе прайшоў шлях ад калектара да старшага геолага ўчастка свідравання і тэматычнай партыі. Пасля адкрыцця першага ў Беларусі Рэчыцкага радовішча нафты (1964) і арганізацыі трэста «Белнафтагазразведка» быў прызначаны галоўным геолагам Рэчыцкай нафтаразведачнай экспедыцыі глыбокага свідравання. З 1969 года стаў начальнікам аддзела нафты і газу, з 1973 года намеснікам начальніка Упраўлення геалогіі пры Савеце Міністраў БССР, пераўтворанага пазней у РУП «Белгеалогія». З 1998 года — загадчык лабараторыі нафтагазаноснасці БелНДГРІ.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па нафтавай геалогіі і тэктоніцы Прыпяцкага прагіну[1]. Пры непасрэдным удзеле У. А. Багіны былі адкрыты і разведаны першыя, а затым шэраг іншых радовішчаў нафты ў Беларусі. Удзельнічаў у арганізацыі пошукаў і разведкі нафты, якія праводзіла аб’яднанне «Беларусьгеалогія» ў Заходняй Сібіры.
Зноскі
- База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.) (Праверана 30 чэрвеня 2023)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads