Уладзімір Канстанцінавіч Касько

беларускі фалькларыст, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мір Канстанці́навіч Касько́ (нар. 9 траўня 1938, Фаніпаль, Менская вобласць) — беларускі фалькларыст, журналіст. Кандыдат філалагічных навук (1981), дацэнт (1989).

Хуткія факты Уладзімір Канстанцінавіч Касько, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1964 годзе скончыў Філалагічны факультэт Беларуска дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «журналістыка». У 1982 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС[1]. З 1982 года працуе ў БДУ (Інстытут журналістыкі, кафедра перыядычнага друку)[2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: метадалогія аналітычнай журналістыкі, вусна-паэтычная творчасць беларусаў[1].

Аўтар звыш 150 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі ў розных аспектах журналістыкі, беларускай і славянскай культуры, літаратуры і мовы.

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1988), ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1971, 1988)[1], нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі». Заслужаны работнік БДУ[2].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads