Уладзімір Паўлавіч Рэйслер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Паўлавіч Рэйслер (11 лютага 1856 — 1930) — дваранін, правадзейны стацкі саветнік (1904), начальнік Палескай чыгункі (1901).
Remove ads
Біяграфія
Уладзімір Паўлавіч Рэйслер нарадзіўся ў 1856 годзе ў сям’і надворнага саветніка Паўла Іванавіча Рэйслера і Юліі Самуілаўны Рэйслер. Паводле ўспамінаў яго ўнука, Міхаіла Германа: «Уладзімір Паўлавіч Рэйслер (можа, некалі і „фон Рэйслер“) быў родам з дробнага служылага остзейскага дваранства, якое, здаецца, яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя натуралізавалася ў Пецярбургу»[1].
У 1881 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі інстытут[2]. У 1883 годзе паступіў на службу і быў узведзены ў першы класны чын[2]. 10 жніўня 1901 года Уладзімір Паўлавіч Рэйслер заступіў на пасаду начальніка Палескіх чыгунак[3][4]. У 1904 годзе быў узведзены ў чын правадзейнага стацкага саветніка[2].
У гады вайны Уладзімір Паўлавіч Рэйслер служыў начальнікам Маскоўска-Курскай, Ніжагародскай і Мурамскай чыгунак, затым быў прызначаны памочнікам начальніка Упраўлення чыгунак, а ў сакавіку 1917 года — намеснікам начальніка гэтага Упраўлення. У верасні 1917 года ён стаў начальнікам адміністрацыйнага ўпраўлення чыгунак і членам Савета міністра шляхоў зносін. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, ужо ў снежні 1917 года, загадам наркама Елізарава ён быў вызвалены ад пасады «за нежаданне несці службовыя абавязкі і ўступіць у зносіны са службовымі асобамі, якія прызначаюцца Саветам Народных Камісараў, што пазбаўляе магчымасці наладзіць правільную працу ў наркамаце». Аднак з прыходам у наркамат Фелікса Дзяржынскага ў 1921 годзе на працу зноў былі вернуты прафесіяналы з «былых», у тым ліку і Уладзімір Паўлавіч, які быў прызначаны начальнікам Петраградскай акругі шляхоў зносін[5].
Памёр Уладзімір Паўлавіч Рэйслер у 1930 годзе.
Remove ads
Асабістае жыццё
У 1882 годзе ажаніўся з Юліяй Сцяпанаўнай (1866—1941). У іх было васьмёра дзяцей: Вольга (нар. 1884), Юлія (нар. 1886), Барыс (нар. 1887), Георгій (нар. 1889), Марыя (нар. 1892), Глеб (нар. 1895), Аляксандр (нар. 1896), Людміла (нар. 1904)[6][7].
Юлія Сцяпанаўна разам з дочкамі Вольгай, Юліяй і Марыяй загінулі ў блакаду, Глеб загінуў на вайне, Георгій памёр у 1965 годзе ў Нью-Ёрку[8].
Аляксандр Уладзіміравіч Рэйслер быў інжынерам і пісьменнікам, удзельнічаў у літаратурным кружку «Бадлераўская акадэмія» і быў расстраляны ў 1937 годзе[9][10].
Людміла Уладзіміраўна Рэйслер з 1930 па 1936 год была жонкай савецкага пісьменніка, драматурга і кінасцэнарыста Юрыя Германа . У 1933 годзе ў іх нарадзіўся сын Міхаіл, які пазней стаў вядомым мастацтвазнаўцам і літаратарам.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads